1. Адхінуўшыся, адсунуўшыся ўбок, перастаць засланяць сабою каго-, што-н. Як толькі адсланілася газета, Максімка хуценька накрыў галаву коўдрай. Сабаленка.
2. перан. Выявіцца, праясніцца. [Лабановіч:] — Пачакаю трохі: да дванаццатага жніўня застаецца не так ужо многа. А можа і да гэтага часу што-небудзь адслоніцца. Колас.
Паведаміць пра недакладнасьць