адсохнуць, -сохне; пр. адсох, -ла; зак.
1. Адмерці, засохнуць.
2. Разм. Страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць. [Драпеза:] — У твайго, кажу, бацькі адсохла б рука, каб яго хто прымусіў так рабіць. Паслядовіч. Адсохні тая рука, што на бацьку падымаецца. Прыказка.
Каб табе язык (мазгі, рукі) адсох (лі) гл. язык. Хай адсохнуць (у мяне) рукі і ногі — клятва ў тым, што я зраблю, зрабіў і пад. што-н. або што не зраблю, не зрабіў і пад. чаго-н.

Паведаміць пра недакладнасьць