адсталы, -ая, -ае.
1. Які астаўся ззаду пры перамяшчэнні, руху. Адсталая ад выраю птушка.
2. Які адстаў у эканамічным развіцці. [Максіманаў:]Наш раён па сярэдніх паказчыках не лічыцца адсталым. Шахавец. З кабінета першага сакратара выляталі па адным чырвоныя і мокрыя ад поту старшыні адсталых калгасаў. Шамякін.
3. Які знаходзіцца на нізкім узроўні развіцця ў параўнанні з іншымі. Адсталая народнасць. Адсталая тэхніка.Думкі нават самых адсталых, цёмных, несвядомых людзей за апошнія гады пайшлі ў іншы бок. Чорны.
/ у знач. наз. адсталы, -ага, м.; адсталая, -ай, ж. Выйсці з ліку адсталых.
// Які не адпавядае патрабаванням часу, устарэлы. Адсталыя погляды. Адсталая тэорыя.

Паведаміць пра недакладнасьць