1. што. Стукам, ударамі перадаць што-н. Адстукаць мелодыю. Адстукаць тэлеграму.
// Разм. Надрукаваць на машынцы. Адстукаць старонку тэксту.
// Прабіць, адлічыць (пра час). Адстукаў гадзіннік Дванаццаць гадзін, Год новы страсае Сняжок на парозе. Хведаровіч.
2. Прапрацаваць нейкі час (малатком, сякерай, тэлеграфным ключом і пад.). Пайшоў наш хлопец да местачковага шаўца Янкеля.. стукаць малатком, ладзячы атопкі. Адстукае ён там патрэбныя гадзіны і зноў ходзіць па мястэчку. Шахавец. [Мірон Сцяпанавіч Бельскі] тры гады на тэлеграфе адстукаў. Ракітны.
// Разм. Перастаць стукаць, спыніць стук.
3. перан. Разм. Адбыць прызначаны тэрмін (зняволення, службы). — Судзіўся? — гледзячы ва ўпор; запытаўся.. [Рыбакоў] у паддопытнага.. — Судзіўся, грамадзянін начальнік. — За што? — Самі ведаеце, самагонку гнаў, тры гады, як піць даць, адстукаў. Асіпенка.
Паведаміць пра недакладнасьць