адступнік, -а, м. Той, хто адступіўся, адрокся ад ранейшых поглядаў, перакананняў. Адступнік ад веры. Палітычны адступнік. □ Тыя затонцы, што не запісаліся на сходзе ў калгас, цяпер вышэй пападымалі галовы і даволі зняважліва пазіралі на адступнікаў, на тых, што павыпісваліся з калгаса. Колас.
// Пагард. Той, хто здрадзіў каму-, чаму-н. [Сымон:] На такога будуць тыкаць пальцамі і шаптаць асцярожна: “адступнік, душапрадавец!” Купала.