адступны, -ая, -ое.
1. Які прапануецца каму-н. за згоду адступіцца, адмовіцца ад каго-, чаго-н. Адступныя грошы.
2. у знач. наз. адступное, -ога, н. Разм. Плата, якая прапануецца каму-н. за згоду адступіцца, адмовіцца ад каго-, чаго-н. [Паціеўскі:] Яны згадзіліся, што Пшыкальскі дасць Пытлевічу адступнога, і Пытлевіч сабе сваю студню выкапае. Чорны. — Я табе адступнога дам, — запрапанаваў “святы”. Колькі ты просіш? Навуменка. Андрэй набраў шуфель жыта, патрос над засекам і, нібы адступнога, сыпануў у няпоўны мех. Грахоўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць