адсутнічаць, -аю, -аеш, -ае; незак. Не знаходзіцца, не прысутнічаць дзе-н. у пэўны час; не быць у наяўнасці. Тут былі ўсе настаўнікі, адсутнічаў адзін Даніла Платонавіч. Шамякін. Абодва адразу падаліся ў штаб, каб даведацца, што тут здарылася, калі яны адсутнічалі. Мележ.