1. З гэтага месца; ад гэтага месца. Адсюль, з лясной паляны, На бітву і ў разведку Хадзілі партызаны. Аўрамчык. Да гарадка адсюль было вёрст трыццаць. Чорны.
// З гэтай мясцовасці. Ён родам адсюль, са Стоўбцаў.
2. З папярэдняга разважання; у выніку гэтага. [Вейс:] — Калі злачынца злоўлены ці ўрэшце так пакараны сваімі рабочымі, трэба і зрабіць адсюль належныя вывады. Лынькоў.
◊ Адсюль-адтуль — з розных месцаў патроху. Ні адсюль, ні адтуль — раптоўна, немаведама адкуль.
Паведаміць пра недакладнасьць