адсячы, -сяку, -сячэш, -сячэ, -сячом, -сечаце, -сякуць; пр.ек, -секла, зак., што.
1. Аддзяліць, ударыўшы з размаху чым-н. вострым. Вайна і яшчэ адну пакінула адмеціну: на левай руцэ.. [у Сцяпана] не хапала двух апошніх пальцаў — адсекла снарадам. Ракітны. [Агей:] — Куды ж без зямлі мне, няма мне тады ходу ў жыцці... лепш рукі мне адсекчы, чым без зямлі быць. Галавач.
// перан. Рашуча пазбавіцца чаго-н., парваць сувязь з чым-н. [Каваль:] — Не куру. [ Хлопец:]— Зусім? — Кінуў. — Ну, малайчына. А я сабе сказаў: да Першага мая, а там — адсяку. Савіцкі.
2. Зак. да адсякаць (у 2, 3 знач.).
3. Адказаць, сказаць у рэзкай, катэгарычнай форме. А машыніст на ўсе пагрозы нібы адсек: — Не павязу! Дудар.

Паведаміць пра недакладнасьць