адтуліна, -ы, ж. Адкрытае пустое месца ў чым-н. суцэльным; дзірка, шчыліна, праход, пройма. Праз адтуліну ў дзвярах прабіваўся сцюдзёны струмень. Савіцкі. Антось падбег да акна, спіной засланіў разбітую шыбу і азірнуўся, шукаючы вачыма рэч, якая б магла заткнуць адтуліну. Мележ. [Казік] нават чуў, як два разы скрыгануў ключ у адтуліне замка. Чарнышэвіч.

Паведаміць пра недакладнасьць