ажыццявіць, -яўлю, -явіш, -явіць; зак., што. Здзейсніць, выканаць на практыцы; зрабіць рэальнасцю. Ажыццявіць велічныя планы пабудовы камунізма. □ Савецкая ўлада нацыяналізавала прамысловасць, чыгункі, банкі, зямлю. Яна ліквідавала памешчыцкае землеўладанне і ажыццявіла спрадвечную мару сялянства аб зямлі. Праграма КПСС. І наша пакаленне маладое, Якое выстаяла пад цяжарам, Ажыццявіць з настойлівасцю тое, Што наспявала ў бацькоўскіх марах. Аўрамчык.