азадак, -дка, м. Задняя частка тулава жывёлы. Конь падкінуў азадкам, скочыў і пабег спорным трухам, не спыняючыся, па цвёрдай дарозе. Мурашка. Руды наш стаў дабёр і гладак, Аж чуць цягае ўжо азадак, Не верыцца, што ёсць і косці, І закруціўся зграбна хвосцік. Крапіва.
// Задняя частка тушы.
// Разм. Частка цела чалавека ніжэй спіны.

Паведаміць пра недакладнасьць