азалея, -і, ж. Паўднёвая дэкаратыўная кустовая расліна сямейства верасовых з жоўтымі і інш. кветкамі. Недалёка ад вёскі Замошша, каля Жыткавіч, ёсць участак зямлі з раслінай, узрост якой, па сцвярджэнні вучоных, мільён гадоў. Гэта пантыйская азалея — старажытная і амаль усюды вымерлая расліна. А тут на невялікім кавалачку палескай зямлі яна захавалася. “Звязда”.
[Ад грэч. azaleos — сухі.]

Паведаміць пра недакладнасьць