азарт, -у, М -рце, м. Заўзятасць, гарачнасць, моцнае захапленне. Спартыўны азарт. Увайсці ў азарт. Брацца за што-н. з азартам.А раніцай — усім на здзіўленне — вяртаўся [Іван] свежы, вясёлы і з азартам уключаўся ў работу. Данілевіч. [Дзяўчат] ахапіў працоўны запал, ад іх біла маладосцю, здароўем, натхненнем, азартам. Карпюк.
[Ад фр. hasard — выпадак, выпадковасць; рызыка.]

Паведаміць пра недакладнасьць