азарыцца, -рыцца; зак.
1. Ярка асвяціцца; стаць агністым. Усё навокал азарылася веснавым святлом.Неяк адразу ноч азарылася чырвоным полымем, а над ім падымаўся ўгору дым. Асіпенка.
2. перан. Ажывіцца, павесялець. Твар азарыўся радасцю.
3. Нечакана праясніцца ад думкі, здагадкі (пра свядомасць, розум).

Паведаміць пра недакладнасьць