азбука, -і, ДМ -буцы. ж.
1. Сукупнасць літар якой-н. пісьменнасці, размешчаных у пэўным парадку; алфавіт.
2. Вучэбны дапаможнік для пачатковага навучання грамаце; буквар.
3. перан. Прасцейшыя палажэнні якой-н. навукі, справы; аснова чаго-н. Вядома, таварышы новаіскраўцы, мы вельмі цэнім азбуку сацыял-дэмакратыі, але мы не хочам заставацца вечна на адной азбуцы. Ленін.
Азбука Морзе — сістэма ўмоўных знакаў для перадачы літар на тэлеграфным апараце. Нотная азбука — сістэма нотных знакаў, якія служаць для перадачы музычных гукаў.

Паведаміць пра недакладнасьць