азмрочыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., каго- што.
1. Зацямніць, ахутаць цемрай.
2. Зрабіць сумным, маркотным, журботным. Маленства дзяцей азмрочыла вайна.[Лазавому] стала шкада, што ён азмрочыў такі светлы вечар настаўніцы. Васілевіч. Такому каханню можна было пазайздросціць, аднак я быў перакананы, што яшчэ ні адна хмурынка не азмрочыла яго, яно яшчэ не прайшло праз выпрабаванне. Чарнышэвіч.
// Крыўдзячы, зрабіць менш радасным, прыемным. [Няшчасце], відаць, знарок цікавала за хлапчуком, каб у самы прыемны час азмрочыць яго радасць. Пальчэўскі.

Паведаміць пра недакладнасьць