азначаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што.
1. Вызначаць характэрныя рысы чаго-н., даваць фармуліроўку чаму-н. Азначаць геаграфію як навуку.
2. Мець значэнне, які-н. сэнс. Ціток зірнуў на Кандрата і маргнуў яму адным вокам, што азначала: нічога, хлопцы, я вам памагу. Лобан. Аднаго разу, у выхадны дзень,.. [Сяргей Аляксандравіч] тры разы пастукаў у сцяну, што азначала: “Зайдзі да мяне, тэрміновая справа”. Ляўданскі. Я зайшоў.. [у бібліятэку], каб заглянуць у энцыклапедыю і даведацца, што азначае на грэчаскай або лацінскай мовах слова “Данута”. Карпюк.
3. Незак. да азначыць (у 2, 3 і 4 знач.).

Паведаміць пра недакладнасьць