азначыць, -чу, -чыш, -чыць; зак., што.
1. Зак. да азначаць (у 1 знач.).
2. Ахарактарызаваць што-н., вызначыць. Віктар не мог знайсці тое слова, якім бы ён мог азначыць свае адносіны да Паўла. Гроднеў. [Міхайлаў:] — Поступ мірувось як азначыў бы я цяперашнія дні. Карпаў.
3. Паказаць кірунак, шлях каму-, чаму-н. Жартуе [Смалячкоў:] “Пайду і азначу шлях, Такі, каб хутчэй Прывёў да разгрому [фашыстаў]”. Броўка.
// Вылучыць на фоне чаго-н. [Васіль] не зачыніў варот, і шэрань знадворку азначыла падмецены ток з горкай мякіны ў кутку. Мележ.
4. Абумовіць сабой, прадвызначыць. Перамога Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі азначыла сабой найвялікшы паварот у гісторыі чалавецтва.

Паведаміць пра недакладнасьць