азначэнне, -я, н.
1. Дзеянне паводле дзеясл. азначаць — азначыць (у 1 знач.).
2. Абагульненне, якое раскрывае змест, сэнс чаго-н., характарызуе асноўныя рысы чаго-н.; вывад. Сэнсавае азначэнне. Вобразныя азначэнні. Мастацкія азначэнні.Што значыць даць “азначэнне”? Гэта значыць перш за ўсё падвесці данае паняцце пад іншае, больш шырокае. Ленін.
3. Даданы член сказа, які абазначае прыкмету, уласцівасць другога члена сказа і адказвае на пытанні: які? чый? каторы?

Паведаміць пра недакладнасьць