азябнуць, -ну, -неш, -не; зак. Адчуць холад, змерзнуць. [Валошын:] А ў чым ты пойдзеш? Ты ж уся азябла. Бяры пінжак. Глебка. Дрыжаць і лапочуць Чародкі асін: Пад ветрам паўночным Азяблі зусім. Крапіва.