ай, выкл. Часта вымаўляецца з паўтарэннем: ай-ай і ай-ай-ай.
1. Выказвае боль, спалох, страх. Ай, баліць! Ай, баюся!
2. Выказвае здзіўленне, захапленне, радасць і пад. Вось дык дзеці! Ай, малайцы! Вока радуецца! Гурскі.
3. Выказвае жаль, засмучэнне і пад. Дайшла да.. [Журавінкі] ўчора падвечар чутка, што начальнік палітаддзела можа ў калгас наведацца. І ай жа позна дайшла! Што цяпер можна зрабіць? Лобан.
4. у знач. выкл. ах. Ай, як хораша ў лесе!

Паведаміць пра недакладнасьць