айсберг, -а, м. Плывучая ледзяная гара, абломак ледавіка. І вось ужо адкрытая прастора, Там-сям, як лебедзь, айсберг праплыве. Звонак. Праз чорныя ночы, між айсбергаў хмурых Плылі яны [караблі] ў далі ў ліхія марозы. Броўка.
[Англ. iceberg з сканд.]

Паведаміць пра недакладнасьць