айцец, айца, м. Уст.
1. Служка культу.
2. Мужчына ў дачыненні да сваіх дзяцей; бацька. Так званіў ён [звон], так ён клікаў, Каб пазнаць дабро адзіна, Каб айцец не крыўдзіў сына. Колас. Ці я ў мамкі не радзілася, Ці ў айца не гадавалася. З нар.
Духоўны айцец — свяшчэннік, які спавядае каго-н. пастаянна. Святы айцец — пачцівы зварот да служыцеля культу.

Паведаміць пра недакладнасьць