акалот, -у, Моце, м. Жытнія снапы пасля няпоўнага папярэдняга ручнога абмалоту. Да самага поўдня Тарэнта прабыў у гумне. Дамалочваў акалот. Галавач. Хто малаціў снапы пранікам, хто абіваў аб калоду. Увачавідкі расла гара акалоту і буйнага, як пацеркі, зерня. Асіпенка.

Паведаміць пра недакладнасьць