акінуць, -ну, -неш, -не; зак., каго-што. Перастаць займацца кім-, чым-н., пакінуць каго-, што-н. без увагі, догляду; закінуць, кінуць. [Яначка:] Скрыўдзіў нас бог: здароўе ў мяне адабраў, ёй вочы засланіў. І людзі нас акінулі. Крапіва.
Акінуць вокам (вачыма) — агледзець каго-, што-н., глянуць на каго-, што-н. Як вокам акінуць, не акінуць вокам — пра мноства каго-, чаго-н., пра вялікую прастору і пад.

Паведаміць пра недакладнасьць