акіян, -а, м.
1. Водная прастора паміж мацерыкамі. Паўночны Ледавіты акіян.
2. перан. Што-н. неабсяжнае, неабдымнае, нязмерная маса чаго-н. Даставайце з вышак сані — Гайда сцежкі праціраць І па белым акіяне Удоўж і ўпоперак гуляць. Колас. Права маю я тым ганарыцца, Што любімая, праца мая — Спраў вялікіх малая драбніца — Уліваецца чыстай крыніцай У работы людской акіян. Непачаловіч.
Паветраны акіян — атмасфера.
[Грэч. okeanos.]

Паведаміць пра недакладнасьць