аклікнуць, -ну, -неш, -не; зак., каго. Назваць па імені, крыкнуць што-н. каму-н., каб звярнуць увагу, спыніць. Выйшла [дзяўчына] на ганак светлай, чароўнай Зарой світання. Можа, аклікнуць шчасце сваё мне, Сваё каханне? Танк. Недалёка ад лесу адзін з падарожнікаў, што ішоў ззаду і паглядаў на сонца, раптам аклікнуў таварыша. Якімовіч.

Паведаміць пра недакладнасьць