акліматызавацца, -зуюся, -зуешся, -зуецца; зак. Прыстасавацца да іншага клімату. — Шчыра кажучы, — загаварыў стары пасля моцнай зацяжкі, — на Сахаліне так акліматызаваўся, што, здаецца, лепшага месца і няма. Сіняўскі. Некалькі год назад з лесагадавальніка “Мяшчэрская”, што на Арлоўшчыне, была завезена і белая акацыя; яна тут добра акліматызавалася. “Звязда”.
// перан. Прывыкнуць да новых абставін, асяроддзя (пра чалавека). Разам з імі завіхаецца над талеркай незнаёмы, і адчувае сябе нібы сярод сваіх. Акліматызаваўся! Карпюк.

Паведаміць пра недакладнасьць