акоп, -а, м. Земляное ўмацаванне ў выглядзе выкапанага рова з насыпам (валам), якое прыкрывае ад куль і асколкаў; траншэя. Толькі сягоння спраў кожнаму шмат: Коласу — вырасціць жменю зярнят, Сонцу — стаптаныя травы падняць, Ветру — акопы пяском зараўняць. Танк. Баязліўца куля і ў акопе страчае, смелага і на акопе мінае. Прыказка.

Паведаміць пра недакладнасьць