акорд, -а, М -дзе. м. Гарманічнае спалучэнне некалькіх музычных гукаў. [Зынга] ціхенька бярэ на гармоні некалькі нясмелых акордаў. Чорны. Калі б тая радасць і тое шчасце.. маглі б спяваць і звінець сваімі акордамі, то наша вуха чула б найцікавейшую на свеце музыку. Колас.
// Гул; гукі. Акорд машын. Акорды лета.
Акорд струн — набор струн для смычковага або шчыпковага інструмента.
Заключны (апошні, развітальны) акорд — дзеянне, з'ява, падзея і пад., якімі што-н. завяршаецца, заканчваецца.
[Іт. accordo.]

Паведаміць пра недакладнасьць