1. Апрача, за выключэннем каго-, чаго-н., не лічачы каго-, чаго-н. У пакоі нікога не было, акрамя старой. Самуйлёнак. Ёсць пахвалы, якія для разумнага чалавека горш за разгром, бо ён адчувае, што аб яго працы больш нічога нельга сказаць, акрамя агульных слоў — “добра”, “варта ўвагі”, “крок наперад”, “уклад у навуку, літаратуру”. Шамякін.
2. Больш каго-, чаго-н., у дадатак да каго-, чаго-н. Акрамя “зайцавага хлеба” ў бацькавай скрынцы бывае шмат якіх цікавых рэчаў. Лынькоў.
◊ Акрамя таго (у знач. пабочн.) — да таго ж. Акрамя таго, .. [вучням] хацелася адчуваць сябе незалежнымі і сталымі, і яны не заўважылі, як зноў ператварыліся ў свавольных і смяшлівых дзяцей. Шамякін.
Паведаміць пра недакладнасьць