акрапіць, акраплю, акропіш, акропіць; зак., каго-што. Апырскаць, пакрыць кроплямі чаго-н. Акрапіць вадою. Акрапіць расою. □ Відаць, я пад сонцам цыганскім радзіўся, Ці, мо, акрапілі бягучыя воды, Што ўсе адпачынкі.. Ў жыцці размяняў на вандроўкі, паходы. Танк.
// Разм. Выпіўшы віна, адзначыць што-н. Для завяршэння ладнай справы Хадыка выняў штось з-пад лавы, І ставіць ён на стол.. бутэльку. Каб акрапіць сваю зямельку. Колас.