1. Зрабіць круглым; надаць чаму-н. акруглую форму. Далёкія кусты ў тонкім прыцемку раскупчасціліся, акруглілі свае абрысы і ў гордасці сваёй ядлаўцовай застылі перад адзінокай вярбою. Чорны.
// Зрабіць больш кампактным. Невядома, што будзе далей з арэндаю, бо скарб хоча пусціць гэтую зямлю на замену з сялянамі на канцы вясковых шнуроў, якія падыходзяць або ўкліняюцца ў скарбовы лес, каб такім чынам акругліць княжацкія ўладанні. Колас.
// перан. Разм. Надаць закончаны выгляд (думцы, фразе і пад.).
2. Выразіць у круглых лічбах. Акругліць дзесятковы дроб.
3. перан. Разм. Давесці да значных памераў; павялічыць. Акругліць суму.
Паведаміць пра недакладнасьць