1. Стаць, размясціцца вакол каго-, чаго-н., утварыўшы круг або замкнёную лінію. Дзяўчаты акружылі ложак настаўніцы. Брыль.
// Быць, аказацца размешчаным вакол каго-, чаго-н. Лес акружыў поле.
2. Абвесці, абнесці чым-н.; размясціць што-небудзь вакол чаго-н.; акаймаваць. Акружыць горад валам. □ Каб не смелі яблыньку Паламаць вятры, Мы акружым дрэўцамі У радочкі тры. Тарас.
3. Абысці кругом, узяць у кальцо, пазбавіўшы магчымасці выхаду, адступлення; асадзіць. Акружыць ворага. □ Тым часам генерал Бялоў даў загад, каб частка людзей пеша акружыла горад. Мікуліч. Ляснік хутка выйшаў з пакояў, а пан стаў меркаваць, як бы акружыць лес і зрабіць аблаву. Чарот.
4. перан. Стварыць для каго-н. кампанію, акружэнне, прыблізіўшы да яго патрэбных, жаданых людзей. Акружыць дзіця нянькамі. Акружыць блізкімі.
// Стварыць вакол каго-н. пэўную атмасферу; устанавіць пэўныя адносіны да каго-н. Акружыць увагай і клопатам. Акружыць пашанай жанчыну-маці.
Паведаміць пра недакладнасьць