акружэнец, -нца, м. Разм. Ваеннаслужачы, які быў або знаходзіцца ў кальцы варожых войск, у акружэнні. Паходня прыйшоў у партызаны як акружэнец, калі фронт быў ужо далёка на ўсходзе і вакол гаспадарылі гітлераўцы. Хадкевіч. У атрадзе знайшліся танкісты з былых акружэнцаў, і машыну ўключылі ў спіс партызанскага ўзбраення. Шчарбатаў.