1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. акружаць — акружыць.
2. Становішча, пры якім хто-, што-н. знаходзіцца ў кальцы варожых войск. Трапіць у акружэнне. □ Ішлі байцы, якія выбраліся з нямецкага акружэння. Чорны.
3. Навакольныя абставіны, умовы існавання каго-, чаго-н. Геаграфічнае акружэнне. Капіталістычнае акружэнне.
// Акружаючыя людзі, асяроддзе, у якім знаходзіцца хто-н. Благое акружэнне. Уплыў акружэння.
Паведаміць пра недакладнасьць