аксаміт, -у, М -міце, м. Шаўковая тканіна з кароткім густым ворсам; мошаст. Аксеня была ў новай сукенцы з вішнёвага аксаміту. Чорны.
/ У паэтычных параўнаннях. Ці ў верасах іскрыцца павуціна; Ці зелянее руні аксаміт. Кірэенка.
[Ад грэч. hexamitos — з шасці нітак.]