аксельбант, -а, М -нце, м. Наплечны шнур на мундзіры як прыналежнасць формы некаторых ваенных чыноў у дарэвалюцыйнай рускай арміі і ў арміях некаторых зарубежных краін. Тонкі афіцэр з аксельбантамі, здоўгай прылізанай галавой падышоў да стала, пасунуў вялікае крэсла і сеў. Самуйлёнак.
// Наплечная нашыўка на адзенні лакеяў.
[Ням. Achselband.]