1. Націск у слове.
// Знак націску.
2. Своеасаблівае вымаўленне, уласцівае для тых, хто гаворыць на чужой мове. Гаварыць з акцэнтам.
// Адметнасць вымаўлення ў той ці іншай мясцовай гаворцы або мове. Уральскі акцэнт. Палескі акцэнт. □ Вясковы, беларускі акцэнт не псаваў, а як бы скрашваў высечаныя з граніту сказы. Гартны. Мы цокалі на польскай мове —.. [Стася] з паморскім акцэнтам, скорагаворкай, а я нараспеў, як усе беларусы. Бажко.
◊ Рабіць акцэнт на чым-н. гл. рабіць.
[Лац. accentus.]
Паведаміць пра недакладнасьць