але2, часціца.
1. сцвярджальная. Ужываецца пры сцвярджальным адказе або згодзе з чым-н. [Наведвальнік:] — Магу вас запэўніць, тыя [стравы] надзвычай каларыйныя. [Жанчына:] — Ну, але, але. А от ці смачныя, а? Васілёнак.
2. узмацняльная (у спалучэнні з часціцай “ж” і наступным “і”). Выказвае здзіўленне, захапленне, абурэнне, іронію. Але ж і навальніца! Але ж і нягоднік! Але ж і ты добры, нечага сказаць.[Купрыян:] — Ну, ты, брат Мікіта, і дока! Але ж і на выдумкі хват! Колас.

Паведаміць пра недакладнасьць