алегорыя, -і, ж. У літаратуры і мастацтве — выказванне адцягненага паняцця пры дапамозе канкрэтнага мастацкага вобраза; іншасказальнасць. Боязь, каб дзённік не папаў каму-небудзь у рукі і не расчыніў таямніцы яго душы, прымушала [Лабановіча] шукаць адмысловыя спосабы і формы запісаў, ужываць розныя алегорыі. Колас.
[Грэч. allegoria — іншасказанне.]

Паведаміць пра недакладнасьць