алейны, -ая, -ае.
1. Які звязаны з алеем, утвораны алеем, складаецца з алею. Алейная пляма. Алейная скалка ў супе.
2. Выкананы фарбамі, якія расцёрты на алеі, звязаны з ужываннем такіх фарбаў. Алейны жывапіс. Алейны партрэт. Алейная фарба.
3. З якіх вырабляецца алей (пра расліны). Алейныя культуры.
4. Які адносіцца да вытворчасці алею. Алейны завод.

Паведаміць пра недакладнасьць