алея, -і, ж. Дарога, абсаджаная з абодвух бакоў дрэвамі або кустамі; дарожка ў садзе ці парку; прысады. Ад шляху пайшла бярозавая алея і ўперлася ў разложысты сад. Пестрак. У парку грымеў аркестр, па асветленых алеях цяклі бясконцыя людскія ручаі. Хадкевіч.