альт, -а, М альце; мн. альты, -оў, м.
1. Нізкі дзіцячы або жаночы голас. Вучань звонкім альтам адказваў, а.. [настаўніца] папраўляла яго меладычным галаском. Ермаловіч. Гэтыя начныя хоры складаліся галоўным чынам з дзявочых альтоў і дыскантаў. Васілевіч.
// Той, хто спявае такім голасам. Малады зычны альт выводзіў пявучыя мелодыі арыі. Гартны.
2. Другая па вышыні партыя шматгалосага музычнага твора.
3. Музычны смычковы або медны духавы інструмент нізкага рэгістру.

Паведаміць пра недакладнасьць