альтэрнацыя, -і, ж. Спец. Заканамернае чаргаванне гукаў фанетычна розных, але этымалагічна блізкіх у словах з агульнай асновай (пяку — пячэш); чаргаванне марфем (гарачы — гаручы). [Лац. alternatio — чаргаванне.]