аматар, -а, м.
1. Ахвотнік да чаго-н. Аматар на выдумкі. Аматар музыкі.[Прыборны] быў вялікі аматар усяго надзвычайнага, прыгодніцкага. Шамякін.
2. Той, хто займаецца чым-н. не як прафесіянал; любіцель. Рыбалоў-аматар.Гэта будуць свае, калгасныя артыстычныя кадры з досыць высокай кваліфікацыяй. Цяжка сказаць, хто яны: аматары ці прафесіяналы? Дуброўскі.
[Фр. amateur ад лац. amator.]

Паведаміць пра недакладнасьць