амбразура, -ы, ж.
1. Праём у збудаваннях абарончага характару, бранявежах і пад., праз які страляюць; байніца. Амбразура дота.[Валодзя:] — Гераізм — гэта, калі чалавек вядзе самалёт на таран, калі закрывае сваім целам амбразуру. Шамякін. Аказалася, што.. [партызаны] ляжалі перад амбразурамі нямецкага дота ў адкрытым полі. Карпюк.
2. Акопны ці дзвярны праём у дамах, вежах і пад. [Сяргей:] — [Немцы] доты ставяць усюды, амбразуры ў дамах вырэзваюць, спадзяюцца, значыць, біцца за кожны дом. Мележ.
[Фр. embrasure.]

Паведаміць пра недакладнасьць