амплуа, нескл., н. Пэўнае характэрнае кола роляў, якія выконваюцца акцёрам. Часта пішуць і кажуць, што роля Самахвальскага стаіць убаку, асобна, у маёй творчасці, што яна нібыта не ў маім амплуа. Сяргейчык.
// перан. Круг заняткаў каго-н. [Смірын:]— Дык якое ж ваша амплуа: артапедыя ці судова-медыцынская экспертыза? Алешка.
[Фр. emploi — ужыванне, роля.]

Паведаміць пра недакладнасьць