1. Які страціў адчувальнасць, зрабіўся мёртвым (пра клеткі, тканкі і пад.).
2. перан. Які страціў рухомасць пад уплывам чаго-н. Не варушачыся, як амярцвелы, у шынялі і кепцы, ..[незнаёмы] насцярожана, і як бы палахліва глядзеў на Післяка. Сіўцоў.
// Які заціх, перастаў быць ажыўленым. Амярцвелы горад.
// Які пазбавіўся маральных сіл, адчувае спустошанасць; які перастаў актыўна рэагаваць на падзеі. Нават гром кананады Не развее тугі З амярцвелага сэрца. Глебка.
3. перан. Які страціў жыццёвасць, значэнне; аджыў. Амярцвелыя традыцыі.
Паведаміць пра недакладнасьць